UWC Belarus 2022
Opens 8 Nov 2021 01:00 AM (CET)
Deadline 15 Jan 2022 09:59 PM (CET)
Description

Перыяд падачы заявак на першы тур конкурсу у каледжы UWC для вучняў з Беларусі скончаны

Прывітанне!

Перад табой сістэма падачы заяўкі ў United World Colleges для беларускіх студэнтаў.
UWC гэта 17 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, дзе вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў жывуць разам і утвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.
Навучанне ў каледжах вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання 2 гады.
Адбор праходзіць у 3 туры на беларускай і англійскай мове анлайн.
Дэдлайн каб падаць заяўку на 1 тур адбору: 15 студзеня 2022 года.

Заяўка адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Нарадзіліся ў жніўні 2004 г. - верасні 2006 г.;
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Падавацца могуць і беларусы замежжа. 

У гэтым годзе прапаноўваюцца месцы ў 10 каледжах UWC:
UWC Li Po Chun у Ганконгу
UWC Pearson у Канадзе
UWC Adriatic у Італіі
UWC Atlantic ва Ўэльсе, Велікабрытанія
UWC Costa Rica
UWC Dilijan у Арменіі
UWC East Africa у Танзаніі
UWC Mahindra у Індыі
UWC Robert Bosch у Нямеччыне
UWC-USA

Дадаткова прапаноўваюцца 3 месцы для кандыдатаў, адпавядаючых спецыяльным патрабаванням:
UWC South East Asia у Сінгапуры - для беларускага палітычнага ўцекача
UWC Changshu China - для беларуса, які ўжо пражывае ў Кітаі
UWC Robert Bosh у Нямеччыне - кандыдат, які адпавядае аднаму з крытэраў:

1) цікавіцца экалогіяй і ўстойлівым развіццём;
2) валодае французскай мовай на вышэйшым узроўні і гатовы працягваць вывучаць французскую мову і літаратуру ў IB;
3) валодае нямецкай мовай як мінімум на сярэднім ўзроўні і гатовы вывучаць прадмет German B у IB. 

Фіналісты адбору атрымоўваюць стыпендыі на навучанне згодна з іх фінансавымі патрэбамі. 

Далейшыя крытэрыі ацэнкі кандыдатаў і падрабязнасці пар тое, як праходзіць адбор, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага Камітэта UWC у Беларусі https://www.by.uwc.org/ 

Некалькі карысных парадаў перад тым, як ты пачнеш запаўняць заяўку: 

1. Уважліва прачытай і прааналізуй кожнае пытанне;
2. Выкарыстай некаторы час, каб глыбока падумаць над сваімі адказамі. Што ты хочаш паведаміць пра сябе адборачнай камісіі?
3. Не зацягвай з адпраўкай заяўкі да самага дэдлайну, калі сістэма верагодна будзе загружана;
4. Да заяўкі трэба далучыць выпіскі адзнакаў за мінулы і бягучы навучальны год. Каб не прапусціць дэдлайн, папрасі выпіску адзнакаў ў свайго класнага кіраўніка як мага раней;
5. Мы раім вывучыць інфармацыю пра каледжы UWC, даступную ў інтэрнэце, каб запэўніцца, што табе падыходзіць наша сістэма навучання. 

З пытаннямі пра працэс адбору ці ў выпадку тэхнічных непаладак можна звярнуцца на электронны адрас selection.coordinator@by.uwc.org 
З пытаннямі пра навучанне ў каледжах UWC звяртайцеся на адрас info@by.uwc.org 

Жадаем поспехаў і спадзяемся сустрэцца ў другім коле адбору.
Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC 

Opens
8 Nov 2021 01:00 AM (CET)
Deadline
15 Jan 2022 09:59 PM (CET)