UWC Belarus
Opens 30 Nov 2020 01:00 PM (CET)
Deadline 22 Jan 2021 09:59 PM (CET)
Description

Прывітанне!

Перад табой сістэма падачы заяўкі ў United World Colleges для беларускіх студэнтаў.
Мы будзем рады атрымаць тваю заяўку да дэдлайну 17 студзеня 2021 года. 

Заяўка адкрыта для кандыдатаў, якія: 

1. Будуць мець 16 ці 17 поўных год на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання);
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.

Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Далейшыя крытэрыі ацэнкі кандыдатаў апублікаваныя на сайце UWC Belarus
 https://www.by.uwc.org/

Некалькі карысных парадаў перад тым, як ты пачнеш запаўняць заяўку: 

- Уважліва прачытай і прааналізуй кожнае пытанне;
- Выкарыстай некаторы час, каб глыбока падумаць над сваімі адказамі. Што ты хочаш паведаміць пра сябе адборачнай камісіі?
- Не зацягвай з адпраўкай заяўкі да самага дэдлайну, калі сістэма верагодна будзе загружана;
- Да заяўкі трэба далучыць выпіску адзнакаў за чвэрці бягучага навучальнага года або атэстат. Гэта можа заняць час, таму, каб не прапусціць дэдлайн, папрасі свайго класнага кіраўніка аб выпіске як мага раней;
- Мы раім вывучыць інфармацыю пра каледжы UWC, даступную ў інтэрнэце, каб запэўніцца, што табе падыходзіць сістэма навучання; 

З пытаннямі пра працэс адбору ці ў выпадку тэхнічных непаладак можна звярнуцца на электронны адрас selection.coordinator@by.uwc.org 

З пытаннямі пра навучанне ў каледжах UWC звяртайцеся на імэіл info@by.uwc.org 

Жадаем поспехаў і спадзяемся сустрэцца ў другім коле адбору.
Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC 

Apply

Opens
30 Nov 2020 01:00 PM (CET)
Deadline
22 Jan 2021 09:59 PM (CET)