UWC Belarus 2023
Opens 3 Sep 2022 12:00 AM (CEST)
Deadline 25 Feb 2023 09:59 PM (CET)
Description

Перыяд падачы заявак на першы тур конкурсу у каледжы UWC для вучняў з Беларусі распачаты!

Прывітанне!

Перад табой сістэма падачы заяўкі ў United World Colleges для беларускіх студэнтаў.
UWC - гэта 18 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, дзе вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў жывуць разам і ўтвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.
Навучанне ў каледжах вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання 2 гады.
Адбор праходзіць у 3 туры на беларускай і ангельскай мовах анлайн.
Дэдлайн каб падаць заяўку на 1 тур адбору: 25 лістапада 2022 года, 21:59 Central European Time Zone (23:59 па Мінску). 

Заяўка адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Нарадзіліся ў жніўні 2005 г. - верасні 2007 г.;
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Падавацца могуць і беларусы замежжа. 

У гэтым годзе прапаноўваюцца месцы ў шматлікія каледжы, імёны якіх будуць даступныя ў бліжэйшы час.

Фіналісты адбору атрымоўваюць стыпендыі на навучанне згодна з іх фінансавымі патрэбамі. 

Далейшыя крытэрыі ацэнкі кандыдатаў і падрабязнасці пар тое, як праходзіць адбор, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага Камітэта UWC у Беларусі https://www.by.uwc.org/ 

Некалькі карысных парадаў перад тым, як ты пачнеш запаўняць заяўку: 

1. Уважліва прачытай і прааналізуй кожнае пытанне;
2. Выкарыстай пэўны час, каб глыбока падумаць над сваімі адказамі. Што ты хочаш паведаміць пра сябе адборачнай камісіі?
3. Не зацягвай з адпраўкай заяўкі да самога дэдлайну, калі сістэма верагодна будзе загружана;
4. Да заяўкі трэба далучыць выпіскі адзнакаў за мінулы і бягучы навучальны год. Каб не прапусціць дэдлайн, запрасі выпіску адзнакаў у свайго класнага кіраўніка як мага раней;
5. Мы раім вывучыць інфармацыю пра каледжы UWC, даступную ў інтэрнэце, каб запэўніцца, што табе падыходзіць наша сістэма навучання. 

З пытаннямі наконт працэсу адбору ці ў выпадку тэхнічных непаладак можна звярнуцца на электронны адрас selection.coordinator@by.uwc.org 
З пытаннямі пра навучанне ў каледжах UWC звяртайцеся на адрас info@by.uwc.org 

Жадаем поспехаў і спадзяемся сустрэцца ў другім туры адбору.
Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC 

Apply

Opens
3 Sep 2022 12:00 AM (CEST)
Deadline
25 Feb 2023 09:59 PM (CET)