UWC Belarus 2024
Opens 22 Sep 2023 12:00 AM (CEST)
Deadline 9 Dec 2023 01:59 AM (CET)
Description

Перыяд падачы заявак на першы тур конкурса у каледжы UWC для вучняў з Беларусі распачаты!

Прывітанне!

Перад табой сістэма падачы заяўкі ў United World Colleges для беларускіх студэнтаў.

 UWC - гэта 18 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, дзе вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў жывуць разам і ўтвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.

 Навучанне ў каледжах вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання 2 гады.

 Адбор праходзіць у 3 туры на беларускай і ангельскай мовах, анлайн.
Дэдлайн для падачы заяўку на 1 тур адбора: 2 снежня 2023 года, 21:59 Central European Time Zone (23:59 па Мінску). 

Заяўка адкрыта для кандыдатаў, якія:
1.  Нарадзіліся ў жніўні 2006 г. - верасні 2008 г.;
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Падавацца могуць і беларусы замежжа. 

У гэтым годзе прапаноўваюцца месцы ў шматлікія каледжы, імёны якіх будуць даступныя ў бліжэйшы час.

Беларуская адборачная камісія UWC старанна разглядае кожную заяўку. Калі ласка, запоўніце яе ўважліва, падаўшы ўсю неабходную інфармацыю. Мы таксама просім вас пераканацца ў тым, што вашыя бацькі/апекуны прачыталі ўсю прадстаўленую тут інфармацыю, і вам зразумелыя прынцыпы, па якіх ажыццяўляецца адбор кандыдатаў.

Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC рэкамендуе кандыдатаў адміністрацыі розных каледжаў, абапіраючыся на вынікі адбору. Як правіла, каледжы прымаюць рэкамендаваных ім кандыдатаў, але пакідаюць за сабой права прыняцця канчатковага рашэння па кожным асобным кандыдаце.

Месцы ў каледжах UWC размяркоўваюцца на конкурснай аснове. Падчас працэсу адбору ацэньваюцца асабістыя якасці кандыдата, іх інтэлектуальныя здольнасці, здольнасць атрымаць поспех у насычаным акадэмічным асяроддзі UWC, прыхільнасць да ідэалаў UWC, гатоўнасць да самастойнага жыцця на кампусе. Кандыдаты адбіраюцца па вартасцях і патэнцыяле незалежна ад этнічнай, сацыяльнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Калі вас запрасілі да ўдзелу ў наступным туры, адборачная камісія апавесціць вас па электроннай пошце. Кандыдаты, якія не прайшлі ў наступны тур адбора, таксама атрымаюць апавяшчэнне па электроннай пошце.

Адказваць на пытанні ў заяўцы можна на зручнай для цябе мове (акрамя выпадкаў, калі ўказана, на якой мове трэба адказаць)

Фіналісты адбору атрымліваюць стыпендыі на навучанне згодна з іх фінансавымі патрэбамі.

Далейшыя крытэрыі ацэнкі кандыдатаў і падрабязнасці таго, як праходзіць адбор, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага Камітэта UWC у Беларусі https://www.by.uwc.org/ 

Некалькі карысных парадаў перад тым, як ты пачнеш запаўняць заяўку:

1. Уважліва прачытай кожнае пытанне;
 2. Выкарыстай пэўны час, каб глыбока падумаць над сваімі адказамі. Што ты хочаш паведаміць пра сябе адборачнай камісіі?
 3. Не зацягвай з адпраўкай заяўкі да самога дэдлайну, калі сістэма, верагодна, будзе загружана;
 4. Да заяўкі трэба далучыць выпіскі адзнак за мінулы і бягучы навучальны год. Каб не прапусціць дэдлайн, запытай выпіску адзнак у свайго класнага кіраўніка як мага раней;
 5. Мы раім вывучыць інфармацыю пра каледжы UWC, даступную ў інтэрнэце, каб упэўніцца, што табе падыходзіць наша сістэма навучання.

З пытаннямі наконт працэса адбора ці ў выпадку тэхнічных непаладак можна звярнуцца на электронны адрас selection.coordinator@by.uwc.org 

З пытаннямі пра навучанне ў каледжах UWC звяртайцеся на адрас info@by.uwc.org 

Жадаем поспехаў і спадзяемся сустрэцца ў другім туры адбора.
Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC 

Opens
22 Sep 2023 12:00 AM (CEST)
Deadline
9 Dec 2023 01:59 AM (CET)